Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования
"Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка"
Учебно-издательский центр БГПУ

       
   
                    
   

УИЦ БГПУ

:: О нас

:: Приказ ректора об издании

:: Требования к рукописям

:: Требования к оригинал-
   макету автора

:: Схема движения рукописи

ПОДРАЗДЕЛЕНИЯ УИЦ

:: Редакционный отдел

:: Отдел набора и верстки

:: Лаборатория
   множительной техники

:: Отдел издательских
   и  полиграфических услуг

"ВЕСЦІ БДПУ"

:: Серии

:: Требования к статьям

КАТАЛОГ ИЗДАНИЙ

:: Новинки

:: Прайс-лист

:: Изданная литература

 


e-mail: izdat@bspu.by



  
ССЫЛКИ


Официальный сайт БГПУ




Почтовая служба БГПУ


Библиотека БГПУ

 
 

            Загадчыку кафедры

          ________________________

          ________________________

 

Просім прадставіць у Вучэбна-выдавецкі цэнтр БДПУ да 15 лістапада 2008 г. заяўку на выданне вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навуковай літаратуры ў 2009 годзе (не больш за 8 улікова-выдавецкіх аркушаў) па наступнай форме:

1. Факультэт, кафедра.

2. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(аў), складальніка(аў) ці адказных за калектыўную працу.

3. Назва выдання.

4. Жанр (просьба правільна вызначаць жанр выдання, гл. дадатак 3).

5. Аб'ём ва ўлікова-выдавецкіх арк. (Адзін улікова-выдавецкі аркуш – 16 старонак шрыфтам Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал «адзінарны» (для арыгінал-макета), або 22 старонкі, міжрадковы інтэрвал «палутарны» для прац, якія праходзяць рэдактарскую падрыхтоўку).

6. Тэрмін паступлення працы ў ВВЦ (месяц).

7. Мяркуемы тыраж выдання для забеспячэння вучэбнага працэсу (канчатковы тыраж вызначаецца згодна з рэестрам размеркавання тыражу).

Заяўка павінна быць падпісана загадчыкам кафедры і зацверджана дэканам факультэта. Заяўкі агульнауніверсітэцкіх кафедр разглядаюцца на пасяджэнні навукова-метадычнага савета універсітэта і зацвярджаюцца старшынёй.

Пры вызначэнні тэрміну падачы рукапісу ў ВВЦ кафедрам неабходна ўлічваць, што тэрмін выдання літаратуры (падрыхтоўка арыгінал-макета, паліграфічнае выкананне і г. д.) займае каля 6 месяцаў.

Праца ў ВВЦ можа быць прадстаўлена ў выглядзе рукапісу (гл. дадатак 1) або арыгінал-макета (гл. дадатак 2). Вучэбна-метадычную літаратуру (метадычныя ўказанні, рэкамендацыі, лабараторныя практыкумы і г. д.), якая з'яўляецца раздатачным матэрыялам і аб'ёмам да 48 старонак з мэтай больш хуткага выдання пажадана прадстаўляць у ВВЦ у выглядзе арыгінал-макета.

Зборнікі навуковых артыкулаў, матэрыялы, тэзісы канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў, кангрэсаў друкуюцца пры наяўнасці фінансавання.

Заяўкі на выданне прымаюцца начальнікам ВВЦ ці начальнікам рэдакцыйнага аддзела (вул. Магілёўская, 37 вучэбны корпус № 5, пакой 122, 124; тэл. 2197810, 2197812).

Просім давесці дадзеную інфармацыю
да ведама аўтарскага калектыву кафедры.

 


Першы прарэктар,
старшыня рэдакцыйна-выдавецкага савета А.І. Андарала


Начальнік ВВЦ          В.Я. Навагродскі

 


 

ДА ЎВАГІ АЎТАРАЎ!

1. Рукапісы, арыгінал-макеты прымаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі (гл. дадаткі 1–2) ў ВВЦ з 1 студзеня да 30 кастрычніка бягучага года ў прадугледжаны планам тэрмін. Пры парушэнні тэрміну падачы без уважлівых прычын праца выключаецца з плана (загад рэктара ад 09.09.2003 г. № 80).
Аб'ём выдання не павінен быць больш запланаванага. У межах кафедры, факультэта выдзелены аб'ём дазваляецца пераразмяркоўваць.
Рукапіс – аўтарскі тэкст, набраны на камп'ютэры і надрукаваны на паперы.
Арыгінал-макет выдання – гэта камплект арыгіналаў усіх яго частак (тэксту, ілюстрацый, знешняга афармлення і г. д.), якія прайшлі выдавецка-рэдакцыйную апрацоўку і ўтрымліваюць усе неабходныя ўказанні для таго, каб размнажальны ўчастак мог выканаць тыраж згодна з заяўкай заказчыка. Патрабаванні да афармлення тэкставых выдавецкіх арыгінал-макетаў рэгламентаваны ОСТ 29.115.

2. Рукапісы здаюцца ў ВВЦ на дыскеце (ці іншым электронным носьбіце) і на паперным носьбіце ў адным экзэмпляры.

3. Да матэрыялаў, якія паступаюць у ВВЦ, прыкладаюцца:

  выпіска з пратакола пасяджэння кафедры з рэкамендацыяй у друк;

  рэцэнзіі: дзве (адна знешняя) за подпісам рэцэнзентаў; рэцэнзіі павінны быць засведчаны пячаткай у аддзеле кадраў установы, дзе працуе рэцэнзент;

  звесткі аб рэцэнзентах: прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, званне, пасада;

  анатацыя або рэферат працы.

4. Выданне літаратуры ў ВВЦ ажыццяўляецца пры наяўнасці:

  заяўкі на выкананне паліграфічных работ;

  рэестра размеркавання тыражу;

 арыгінал-макета, вычытанага і падпісанага аўтарам унізе кожнай старонкі на адвароце.


Матэрыялы на выданне прымаюцца
начальнікам ВВЦ ці начальнікам рэдакцыйнага аддзела
(вул. Магілёўская, 37, п. 122, 124, корп. 5)


Даведацца аб гатоўнасці выдання,
атрымаць аўтарскія экзэмпляры і бланкавую прадукцыю
можна ў п. 128 вуч. корп. № 5. Тэл. 219-78-14.

 



Дадатак 1

ПАТРАБАВАННІ
да афармлення аўтарскіх рукапісаў

1. Тэкст рукапісу падаецца ў рэдакцыйны аддзел ВВЦ на дыскеце і ў адным якасна надрукаваным (на аркушах фармата А4) экзэмпляры праз 1,5 інтэрвалу ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі:

—   матэрыял рукапісу павінен знаходзіцца ў адным файле, дыскета не павінна ўтрымліваць любых пабочных файлаў, што не маюць дачынення да прадстаўляемых у ВВЦ матэрыялаў;

—   матэрыял рукапісу павінен быць набраны ў тэкставым рэдактары MS Word-95–2007 стылем «Обычный» без пераносаў, шрыфтам Times New Roman (вышынёй 14 пунктаў);

—   загалоўкі і падзагалоўкі ў тэксце могуць быць набраны вялікім (або іншым) шрыфтам; аўтар павінен абазначыць і строга вытрымаць іерархію загалоўкаў і падзагалоўкаў;

—   нумарацыя старонак пачынаецца з лічбы 3 (ставіцца на першай старонцы «Уводзін» ці «Зместу», калі ён папярэднічае тэксту).

—   дыяграмы (якія павінны быць выкананы ў рэдактары MS Excel у чорна-белым варыянце), малюнкі і схемы (выкананыя ў чорна-белым варыянце і ў фармаце, які забяспечвае выразнасць перадачы ўсіх дэталей) павінны быць размешчаны ў асобных радках паміж абзацамі ў плоскасці тэксту пасля першай спасылкі на іх; формулы павінны быць набраны ў матэматычным рэдактары. Не рыхтаваць ілюстрацыі ў рэдактарах WinWord, Paint і не ўключаць іх у тэкст рукапісу;

—   рэкамендуецца запісаць файл на дыскету некалькі разоў (у розныя каталогі) для павышэння надзейнасці ў выпадку магчымых дэфектаў носьбіта.

2. Размернасць усіх велічынь, якія выкарыстоўваюцца ў тэксце, павінна адпавядаць Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння (СВ).

3. Літаратура, выкарыстаная ў працы, друкуецца на асобнай старонцы спісам, а спасылкі ў тэксце абазначаюцца парадкавым нумарам у квадратных дужках па схеме: [1, c. 25–31]. Спіс літаратуры афармляецца наступным чынам:

      для вучэбна-метадычнай літаратуры:

—   для кніг – прозвішча і ініцыялы аўтара, поўная назва кнігі, месца выдання, год, нумар тома, выпуску (прыклад: Сидоренко Е. В. Методы математической обработки в психологии. СПб., 1996.);

—   для артыкулаў – прозвішча і ініцыялы аўтара, назва артыкула, назва крыніцы, у якой ён надрукаваны (часопіс, зборнік і пад.), год, нумар (прыклад: Гебос А. И. Мотивация к учению // Воспитание, обучение, психическое развитие : Тез. докл. к V Всесоюз. съезду психологов СССР. М., 1977. Ч. 1. С. 48–50.).

   для навуковай літаратуры (манаграфіі, зборнікі артыкулаў, матэрыялы канферэнцый) – у адпаведнасці з патрабаваннямі ВАКа, змешчанымі ў Інструкцыі па афармленні дысертацый, аўтарэферата і  публікацый па тэме дысертацый (зацверджана пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 22.02.2006. № 2).

 

Смотрите также:

Патрабаванні да арыгінал-макета аўтара (дадатак 2, дадатак 3)

Патрабаванні да артыкулаў (часопіс "Весці БДПУ")

 

 

 

 

   

 

© Учебно-издательский центр БГПУ, 2004-2009. Республика Беларусь, 220007, Минск, Могилевская, 37. Тел.: (+37517) 219-78-10, 219-78-14
Все замечания, отзывы и предложения отправлять по адресу: izdat@bspu.by
© Дизайн и оформление: Иван Галицкий

Rating All.BY Rambler's Top100


cars x5 donation sperm