Учебно-издательский центр БГПУ

Новости центра

Тыдзень роднай мовы

На факультэце беларускай філалогіі і культуры з 22 па 26 лютага пройдзе Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца на планеце па ініцыятыве ЮНЕСКА 21 лютага.

 

На працягу пяці дзён адбудуцца наступныя мерапрыемствы:
  1. 22 лютага, 13:15, “філфакаўскае” фае (4 паверх, корпус 2) – адкрыццё Тыдня роднай мовы.
  2. 22 – 26 лютага (факультэты БДПУ) – выступленне студэнтаў факультэтаў беларускай філалогіі і культуры і пачатковай адукацыі перад першакурснікамі універсітэта на тэму “Мова – духоўны скарб народа”.
  3. 23 лютага, 11:30, 408 аўд. (корпус 2) – круглы стол з удзелам выкладчыкаў кафедры тэорыі і гісторыі культуры і студэнтаў на тэму “Мова як вербальная культура нацыі”.
  4. 23 лютага, 14:00, 306 аўд. (корпус 2) – сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з кіраўніком калектыву па распрацоўцы новай рэдакцыі “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” дырэктарам Інстытута мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесарам, членам-карэспандэнтам Акадэміі навук А.А. Лукашанцам.
  5. 24 лютага, 14:00, 306 аўд. (корпус 2) – алімпіяда па беларускай мове сярод студэнтаў факультэта беларускай філалогіі і культуры.
  6. 25 лютага, 14:00, 571 аўд. (корпус 1) – паэтычная гасцёўня “Белая квецень кахання” (сустрэча з паэтам і бардам Дзмітрыем Пятровічам).
  7. 26 лютага, 10:00, 571 аўд. (корпус 1) – урачыстае пасяджэнне Савета факультэта беларускай філалогіі і культуры, прысвечанае Тыдню роднай мовы.
  8. 26 лютага, 17:30, 306 аўд. (корпус 2) – навуковы семінар з удзелам выкладчыкаў кафедры беларускай літаратуры і студэнтаў на тэму “Асветнікі зямлі беларускай”.

Запрашаем выкладчыкаў і студэнтаў БДПУ прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Тыдня роднай мовы!

Последнее обновление ( 12.01.11 19:43 )  

Опрос

Какой из разделов нашего каталога представляет для вас наибольший интерес?

(Всего голосов - 208)

29.8%   (62)
14.9%   (31)
4.8%   (10)
1.4%   (3)
49%   (102)

Вы здесь: Главная Новости Новости университета Тыдзень роднай мовы