Учебно-издательский центр БГПУ

Требования к рукописям

E-mail Печать PDF
Дадатак 1
ПАТРАБАВАННІ
да афармлення аўтарскіх рукапісаў
 

1. Тэкст рукапісу падаецца ў рэдакцыйны аддзел ВВЦ на любым электронным носьбіце і ў адным якасна надрукаваным (на аркушах фармата А4) экзэмпляры праз 1,5 інтэрвалу ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі:

  • матэрыял рукапісу знаходзіцца ў адным файле;
  • матэрыял рукапісу павінен быць набраны ў тэкставым рэдактары MS Word 95–2010 стылем «Обычный» без пераносаў, шрыфтам Times New Roman (вышынёй 14 пунктаў);
  • загалоўкі і падзагалоўкі ў тэксце могуць быць набраны вялікім (або іншым) шрыфтам; аўтар павінен абазначыць і строга вытрымліваць іерархію загалоўкаў і падзагалоўкаў;
  • нумарацыя старонак пачынаецца з лічбы 3 (ставіцца на першай старонцы «Уводзін» ці «Зместу», калі ён папярэднічае тэксту);  
  • дыяграмы (якія павінны быць выкананы ў рэдактары MS Excel у чорна-белым варыянце), малюнкі і схемы (выкананыя ў чорна-белым варыянце і ў фармаце, які забяспечвае выразнасць перадачы ўсіх дэталей) павінны быць размешчаны ў асобных радках паміж абзацамі ў плоскасці тэксту пасля першай спасылкі на іх; формулы павінны быць набраны ў рэдактары формул. Не рыхтаваць ілюстрацыі ў рэдактарах WinWord, Paint і не ўключаць іх у тэкст рукапісу.

2. Літаратура, выкарыстаная ў працы, друкуецца на асобнай старонцы спісам, а спасылкі ў тэксце абазначаюцца парадкавым нумарам у квадратных дужках па схеме: [1, c. 25–31]. Спіс літаратуры афармляецца наступным чынам:

для вучэбна-метадычнай літаратуры:

  • для кніг – прозвішча і ініцыялы аўтара, поўная назва кнігі, месца выдання, год, нумар тома, выпуску (прыклад: Ковкель, И.И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Минск: Аверсэв, 2000. – 592 с.);
  • для артыкулаў – прозвішча і ініцыялы аўтара, назва артыкула, назва крыніцы, у якой ён надрукаваны (часопіс, зборнік і пад.), год, нумар (прыклад: Новик, Е.К. Педфак БГУ – основоположник высшего педагогического образования в Белоруссии / Е.К. Но-вик // Вопросы истории КПСС. – 1972. – Вып.3.– С.137–146.).

для навуковай літаратуры (манаграфіі, зборнікі артыкулаў, матэрыялы канферэнцый):

  • у адпаведнасці з патрабаваннямі ВАКа, змешчанымі ў Інструкцыі па афармленні дысертацый, аўтарэфератаў і публікацый па тэме дысертацый (зацверджана пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 22.02.2006. № 2).

Скачать Требования к рукописям в формате pdf


Смотрите также:

Патрабаванні да арыгінал-макета аўтара (дадатак 2)
Тэрміны і азначэнні (дадатак 3)
Патрабаванні да артыкулаў (часопіс "Весці БДПУ")

Последнее обновление ( 20.09.11 13:32 )  

Опрос

Какой из разделов нашего каталога представляет для вас наибольший интерес?

(Всего голосов - 205)

30.2%   (62)
15.1%   (31)
4.9%   (10)
1.5%   (3)
48.3%   (99)

Вы здесь: Главная Авторам Требования к рукописям