Учебно-издательский центр БГПУ

Требования к оригинал-макету

E-mail Печать PDF

Дадатак 2

ПАТРАБАВАННІ
Вучэбна-выдавецкага цэнтра БДПУ
да арыгінал-макета
 

Арыгінал-макет выдання – гэта камплект арыгіналаў усіх яго частак (тэксту, ілюстрацый, знешняга афармлення і г. д.), якія прайшлі выдавецка-рэдакцыйную апрацоўку і ўтрымліваюць усе неабходныя ўказанні для таго, каб размнажальны ўчастак мог выканаць тыраж згодна з заяўкай заказчыка. Патрабаванні да афармлення тэкставых выдавецкіх арыгінал-макетаў рэгламентаваны ОСТ 29.115.

Увага! З 2009 года арыгінал-макеты прымаюцца ў ВВЦ у фармаце А5. У фармаце А4 падаюцца макеты прац, якія будуць выдавацца ў фармаце 60 x 84 1/8 (як правіла, гэта нотныя зборнікі і, як выключэнне, зборнікі навуковых артыкулаў, матэрыялы канферэнцый і аўтарэфераты).

1. ФАРМАТ А5 (колькасць старонак арыгінал-макета павінна быць кратнай ліку 4, на аркушы фармату А4 павінны размяшчацца 2 несуседнія старонкі):

1.1.  а) ПАЛІ для макета аб’ёмам:

    Вучэбная і навуковая літаратура
   да 64 старонак  уключна  больш за 64 старонкі
 верхняе 1,8 см
1,8 см
 звонку 1,8 см 1,5 см
 знутры 1,1 см 1,8 см
 ніжняе 2,7 см
 2,7 см

АД НІЖНЯГА КРАЮ АРКУША ДА НУМАРА СТАРОНКІ – 2,0 см;
АРЫЕНТАЦЫЯ – альбомная, СТАРОНКІ – «2 страницы на листе».
ПАМЕР ПАПЕРЫ – А4.

1.2. ШРЫФТ тэксту:

а) для вучэбна-метадычнай літаратуры:
на рускай ці беларускай мовах
Times New Roman (вышынёй 11–12 пунктаў) або Arial (вышынёй 10–11 пунктаў)
на замежнай мове
Times New Roman (вышынёй 12–13 пунктаў) або Arial (вышынёй 11–12 пунктаў)

б) для навуковай літаратуры (манаграфіі, зборнікі артыкулаў, матэрыялы канферэнцый:
Times New Roman (вышынёй 10–11 пунктаў) або Arial Narrow (вышынёй 10–11 пунктаў)

1.3. КОЛЬКАСЦЬ радкоў на старонцы: 36–42;

1.4. НУМАРАЦЫЯ СТАРОНАК – знізу пасярэдзіне,
вышыня шрыфту нумара старонкі – на 1–2 пункты меншая, чым вышыня асноўнага тэксту.

2. ФАРМАТ А4 (для тыражыравання ў фармаце 60 х 84 1/8):

а) ПАЛІ: верхняе, левае – 2,5 см; ніжняе – 3,1 см; правае – 1 см;
АД КРАЮ ДА КАЛАНТЫТУЛА НІЖНЯГА (г. зн. да нумара старонкі) – 2,5 см;
ЛЮСТРАНЫЯ (зеркальные) ПАЛІ – не актывізаваць;

б) ШРЫФТ тэксту:
а) для вучэбна-метадычнай літаратуры:
Times New Roman (вышынёй 12–13 пунктаў) або Arial (вышынёй 11–12 пунктаў)
б) для навуковай літаратуры (манаграфіі, зборнікі артыкулаў, матэрыялы канферэнцый:
Times New Roman (вышынёй 11 пунктаў) або Arial Narrow (вышынёй 10–11 пунктаў)
в)НУМАРАЦЫЯ СТАРОНАК – знізу пасярэдзіне,
вышыня шрыфту нумара старонкі – на 1–2 пункты меншая, чым вышыня асноўнага тэксту.

 

Заўвагі

1. Дыяграмы, малюнкі і схемы павінны быць выкананы ў чорна-белым варыянце і ў фармаце, які забяспечвае выразнасць перадачы ўсіх дэталей.
Каляровыя ілюстрацыі не прымаюцца.

2. Перад друкаваннем арыгінал-макета ў фармаце А5 неабходна атрымаць кансультацыю ў аддзеле набору і вёрсткі (тэл. 219-78-13).

3. Пры невыкананні ўказаных патрабаванняў арыгінал-макеты да друку не прымаюцца.

4. Канчатковае рашэнне аб выданні працы з арыгінал-макета заказчыка прымаецца згодна з заключэннем адказнага за выпуск.

5. Табліца параўнання фармату паперы з фарматам старонкі арыгінал-макета:

 

 Памер паперы Фармат арыгінал-макета
 А4  60 x 84 1/8 
 А5  60 x 84 1/16

Больш падрабязную інфармацыю пра патрабаванні да арыгінал-макетаў можна атрымаць
у аддзеле набору і вёрсткі ВВЦ (п. 126, корп. 5). Тэл. 219-78-13.

 


ПАМЕРЫ ПАЛАСЫ НАБОРУ ДЛЯ АРЫГІНАЛ-МАКЕТА ВЫДАННЯ,
ФАРМАТ 60x84 1/16 (А5), ФАРМАТ 60x84 1/8 (А4)



Смотрите также:
 
Последнее обновление ( 20.09.11 13:55 )  
Вы здесь: Главная Авторам Требования к оригинал-макету