История

134
views

БДПУ быў нададзены статус вядучай педагагічнай установы ў сістэме нацыянальнай адукацыі. Пераход на больш адказную ступень навучання патрабаваў і больш якаснага падыходу да выдання навуковай і вучэбнай літаратуры. Загадам рэктара ўніверсітэта ад 11 ліпеня 2001 года на аснове рэарганізацыі рэдакцыйна-выдавецкага аддзела і лабараторыі множыльнай тэхнікі быў створаны Вучэбна-выдавецкі цэнтр, у структуру якога ўвайшлі чатыры падраздзяленні: рэдакцыйны аддзеладдзел набору і вёрсткілабараторыя множыльнай тэхнікіаддзел выдавецкіх і паліграфічных паслуг.

Cёння ў цэнтры працуюць 33 высокакваліфікаваныя спецыялісты: рэдактары, карэктары, інжынеры-праграмісты, аператары электроннага набору і версткі, тэхнікі, друкары, пераплётчыкі.

Як кажуць, тэатр пачынаецца з гардэробу, у нас працэс выхаду кнігі ў свет пачынаецца з самай адказнай працы рэдактароў. У рэдакцыйным аддзелеспачатку прымаюць рукапіс, потым уносяць рэдактарскія праўкі, вычытваюць карэктуру, супрацоўнічаюць з аўтарамі. У аддзеле працуюць рэдактары і карэктары з вышэйшай прафесіянальнай адукацыяй.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Please enter your comment!
Please enter your name here