Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования
"Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка"
Учебно-издательский центр БГПУ

       
   
                    
   

УИЦ БГПУ

:: О нас

:: Приказ ректора об издании

:: Требования к рукописям

:: Требования к оригинал-
   макету автора

:: Схема движения рукописи

ПОДРАЗДЕЛЕНИЯ УИЦ

:: Редакционный отдел

:: Отдел набора и верстки

:: Лаборатория
   множительной техники

:: Отдел издательских
   и  полиграфических услуг

"ВЕСЦІ БДПУ"

:: Серии

:: Требования к статьям

КАТАЛОГ ИЗДАНИЙ

:: Новинки

:: Прайс-лист

:: Изданная литература

 


e-mail: izdat@bspu.by



  
ССЫЛКИ


Официальный сайт БГПУ




Почтовая служба БГПУ


Библиотека БГПУ

 
ВУЧЭБНА-ВЫДАВЕЦКІ ЦЭНТР БДПУ

 

БДПУ быў нададзены статус вядучай педагагічнай установы ў сістэме нацыянальнай адукацыі. Пераход на больш адказную ступень навучання патрабаваў і больш якаснага падыходу да выдання навуковай і вучэбнай літаратуры. Прыказам рэктара універсітэта ад 11 ліпеня 2001 года на аснове рэарганізацыі рэдакцыйна-выдавецкага аддзела і лабараторыі множыльнай тэхнікі быў створаны Вучэбна-выдавецкі цэнтр, у структуру якога ўвайшлі чатыры падраздзяленні: рэдакцыйны аддзел, аддзел набору і вёрсткі, лабараторыя множыльнай тэхнікі, аддзел выдавецкіх і паліграфічных паслуг.

Cёння у цэнтры працуюць 33 высокакваліфікаваныя спецыялісты: рэдактары, карэктары, інжынеры-праграмісты, аператары электроннага набору і версткі, тэхнікі, друкары, пераплётчыкі. Узначальвае цэнтр выпускнік гістарычнага факультэта нашага універсітэта Валянцін Янавіч Навагродскі.

Як кажуць, тэатр пачынаецца з гардэробу, у нас працэс выхаду кнігі ў свет пачынаецца з самай адказнай працы рэдактароў. У рэдакцыйным аддзеле спачатку прымаюць рукапіс, потым уносяць рэдактарскія праўкі, вычытваюць карэктуру, супрацоўнічаюць з аўтарамі. У аддзеле працуюць рэдактары і карэктары з вышэйшай прафесіянальнай адукацыяй. Такія рэдактары, як Людміла Міхайлаўна Каранеўская і Вера Мікалаеўна Захарэвіч маюць стаж практычнай работы ў выдавецтвах больш за 35 гадоў. Узначальвае аддзел выпускніца факультэта журналістыкі БДУ, якая працуе ў нашым універсітэце ўжо каля 20 гадоў Людміла Юльянаўна Высоцкая.

У структуру рэдакцыйнага аддзела ўваходзіць і рэдакцыя часопісу «Весці БДПУ», які выдаецца ў БДПУ з 1994 года. Часопіс «Весці БДПУ» уключаны ў пералік навуковых выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь. Са студзеня 2004 года часопіс пачаў выходзіць у трох серыях, што дазволіла публікаваць матэрыялы па навуковых накірунках, павялічыць колькасць аўтараў. Падпісацца на часопіс «Весці БДПУ» можна ў аддзяленнях Белпошты і непасрэдна ў рэдакцыі.

У вытокаў стварэння часопісу стаяў Аляксандр Анатольевіч Пакала, выпускнік матэматычнага факультэта нашага універсітэта, які зараз узначальвае ў цэнтры аддзел набору і вёрсткі. Тут працуюць вопытныя вярстальшчыкі і тэхнічныя рэдактары, якія ствараюць арыгінал-макеты кніг, распрацоўваюць вокладкі.

Сёння тэхнічная база ВВЦ адпавядае патрэбам сучасных тэхналагічных працэсаў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці. На паліграфічным абсталяванні друкуецца як чорна-белая, так і поўнакаляровая прадукцыя. Нядаўна універсітэтам для ВВЦ былі закуплены новая камп'ютэрная тэхніка (якая дазволіць больш хутка працаваць з поўнакаляровымі вокладкамі), ксеракапіравальныя апараты для аказання платных паслуг; парк абсталявання папоўніўся рызографам (памнажальная тэхніка, якая выкарыстоўваецца ў аператыўнай паліграфіі), паперарэзальным міністанком, лістападборшчыкам. Усім паліграфічным працэсам кіруе ў лабараторыі множыльнай тэхнікі ВВЦ вельмі вопытны паліграфіст са стажам працы больш за 30 гадоў — Ірына Фёдараўна Траццякова. У пераплётнай лабараторыі працуе Галіна Міхайлаўна Ізобава, стаж работы якой у паліграфічнай галіне склаў больш за 35 гадоў. Друкаром высокай кваліфікацыі можна па праву назваць Ніну Аляксандраўну Жукаву, якая таксама доўгі час працуе ў тыпаграфіі. Сваім майстэрствам яны дзеляцца з маладымі супрацоўнікамі.

Аддзел выдавецкіх і паліграфічных паслуг, які знаходзіцца ў 130 кабінеце корпуса № 3, выконвае задачы па аказанні ксеракапіравальных і камп'ютэрных паслуг студэнтам і выкладчыкам універсітэта, тыражыраванні службовай дакументацыі для падраздзяленняў БДПУ. Узначальвае аддзел Аксана Віктараўна Валюк. У штат гэтага аддзела ўведзена пасада маркетолага, які займаецца вывучэннем попыту на выдадзеную ў нашым цэнтры літаратуру. За гэту важную справу адказвае Зоя Іванаўна Чуктурава.

Кнігі, выдадзеныя ў нашым цэнтры, сёння можна сустрэць на кніжных паліцах Цэнтральнага кніжнага магазіна, магазінах Акадэмкніга, Падпісныя выданні, Лаўка пісьменніка, Ноты, кніжных кіёсках БДУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Асноўная частка тыражу рэалізоўваецца праз кіёск Бібкалектара , які знаходзіцца у галоўным корпусе БДПУ.

Мы імкнемся да таго, каб уся літаратура, выдаваемая Вучэбна-выдавецкім цэнтрам, была цікавай для студэнтаў і выкладчыкаў, адпавядала сучасным навуковым даследаванням і тэхналогіям.

 

Вучэбна-выдавецкі цэнтр БДПУ

В.Я.Навагродскі
Л.Ю.Высоцкая (злева)
Л.М.Каранеўская
А.А.Пакала
І.Ф.Траццякова
Г.М.Ізобава
Н.А.Жукава
Супрацоўнікі ВВЦ
 

 

 

 

 

   

 

© Учебно-издательский центр БГПУ, 2004-2009. Республика Беларусь, 220007, Минск, Могилевская, 37. Тел.: (+37517) 219-78-10, 219-78-14
Все замечания, отзывы и предложения отправлять по адресу: izdat@bspu.by
© Дизайн и оформление: Иван Галицкий

Rating All.BY Rambler's Top100