БДПУ быў нададзены статус вядучай педагагічнай установы ў сістэме нацыянальнай адукацыі. Пераход на больш адказную ступень навучання патрабаваў і больш якаснага падыходу да выдання навуковай і вучэбнай літаратуры. Загадам рэктара ўніверсітэта ад 11 ліпеня 2001 года на аснове рэарганізацыі рэдакцыйна-выдавецкага аддзела і лабараторыі множыльнай тэхнікі быў створаны Вучэбна-выдавецкі цэнтр, у структуру якога ўвайшлі чатыры падраздзяленні: рэдакцыйны аддзел, аддзел набору і вёрсткі, лабараторыя множыльнай тэхнікі, аддзел выдавецкіх і паліграфічных паслуг.
Cёння ў цэнтры працуюць 33 высокакваліфікаваныя спецыялісты: рэдактары, карэктары, інжынеры-праграмісты, аператары электроннага набору і версткі, тэхнікі, друкары, пераплётчыкі.
Як кажуць, тэатр пачынаецца з гардэробу, у нас працэс выхаду кнігі ў свет пачынаецца з самай адказнай працы рэдактароў. У рэдакцыйным аддзелеспачатку прымаюць рукапіс, потым уносяць рэдактарскія праўкі, вычытваюць карэктуру, супрацоўнічаюць з аўтарамі. У аддзеле працуюць рэдактары і карэктары з вышэйшай прафесіянальнай адукацыяй.