________________________
________________________
Просім прадставіць у Вучэбна-выдавецкі цэнтр БДПУ да 15 лістапада 2010 г.заяўку на выданне вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навуковай літаратуры ў 2011 годзе (не больш за 8 улікова-выдавецкіх аркушаў) па наступнай форме:
1. Факультэт, кафедра.
2. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(аў), складальніка(аў) ці адказных за калектыўную працу.
3. Назва выдання.
4. Жанр (просьба правільна вызначаць жанр выдання, гл. дадатак 3).
5. Аб’ём ва ўлікова-выдавецкіх арк. (Адзін улікова-выдавецкі аркуш – 16 старонак шрыфтам Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал «адзінарны» (для арыгінал-макета), або 22 старонкі, міжрадковы інтэрвал «палутарны» для прац, якія праходзяць рэдактарскую падрыхтоўку).
6. Тэрмін паступлення працы ў ВВЦ (месяц).
7. Мяркуемы тыраж выдання для забеспячэння вучэбнага працэсу (канчатковы тыраж вызначаецца згодна з рэестрам размеркавання тыражу).
Заяўка павінна быць падпісана загадчыкам кафедры і зацверджана дэканам факультэта. Заяўкі агульнауніверсітэцкіх кафедр разглядаюцца на пасяджэнні навукова-метадычнага савета універсітэта і зацвярджаюцца старшынёй.
Пры вызначэнні тэрміну падачы рукапісу ў ВВЦ кафедрам неабходна ўлічваць, што тэрмін выдання літаратуры (падрыхтоўка арыгінал-макета, паліграфічнае выкананне і г. д.) займае каля 6 месяцаў.
Праца ў ВВЦ можа быць прадстаўлена ў выглядзе рукапісу (гл. дадатак 1) або арыгінал-макета (гл. дадатак 2). Вучэбна-метадычную літаратуру (метадычныя ўказанні, рэкамендацыі, лабараторныя практыкумы і г. д.), якая з’яўляецца раздатачным матэрыялам і аб’ёмам да 48 старонак з мэтай больш хуткага выдання пажадана прадстаўляць у ВВЦ у выглядзе арыгінал-макета.
Зборнікі навуковых артыкулаў, матэрыялы, тэзісы канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў, кангрэсаў друкуюцца пры наяўнасці фінансавання.
Заяўкі на выданне прымаюцца начальнікам ВВЦ ці начальнікам рэдакцыйнага аддзела (вул. Магілёўская, 37 вучэбны корпус № 5, пакой 122, 124; тэл. 2197810, 2197812).
Просім давесці дадзеную інфармацыю да ведама аўтарскага калектыву кафедры.
Першы прарэктар,
старшыня рэдакцыйна-выдавецкага савета А.І. Андарала
Начальнік ВВЦ В.Я. Навагродскі
ДА ЎВАГІ АЎТАРАЎ!
1. Рукапісы, арыгінал-макеты прымаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі (гл. дадаткі 1–2) ў ВВЦ з 1 студзеня да 30 кастрычніка бягучага года ў прадугледжаны планам тэрмін. Пры парушэнні тэрміну падачы без уважлівых прычын праца выключаецца з плана (загад рэктара ад 09.09.2003 г. № 80).
Аб’ём выдання не павінен быць больш запланаванага. У межах кафедры, факультэта выдзелены аб’ём дазваляецца пераразмяркоўваць.
Рукапіс – аўтарскі тэкст, набраны на камп’ютэры і надрукаваны на паперы.
Арыгінал-макет выдання – гэта камплект арыгіналаў усіх яго частак (тэксту, ілюстрацый, знешняга афармлення і г. д.), якія прайшлі выдавецка-рэдакцыйную апрацоўку і ўтрымліваюць усе неабходныя ўказанні для таго, каб размнажальны ўчастак мог выканаць тыраж згодна з заяўкай заказчыка. Патрабаванні да афармлення тэкставых выдавецкіх арыгінал-макетаў рэгламентаваны ОСТ 29.115.
2. Рукапісы здаюцца ў ВВЦ на дыскеце (ці іншым электронным носьбіце) і на паперным носьбіце ў адным экзэмпляры.
3. Да матэрыялаў, якія паступаюць у ВВЦ, прыкладаюцца:
- выпіска з пратакола пасяджэння кафедры з рэкамендацыяй у друк;
- рэцэнзіі: дзве (адна знешняя) за подпісам рэцэнзентаў; рэцэнзіі павінны быць засведчаны пячаткай у аддзеле кадраў установы, дзе працуе рэцэнзент;
- звесткі аб рэцэнзентах: прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, званне, пасада;
- анатацыя або рэферат працы.
4. Выданне літаратуры ў ВВЦ ажыццяўляецца пры наяўнасці:
- заяўкі на выкананне паліграфічных работ;
- рэестра размеркавання тыражу;
- арыгінал-макета, вычытанага і падпісанага аўтарам унізе кожнай старонкі на адвароце.
Матэрыялы на выданне прымаюцца начальнікам ВВЦ ці начальнікам рэдакцыйнага аддзела
(вул. Магілёўская, 37, п. 122, 124, корп. 5)
Даведацца
аб гатоўнасці выдання,
атрымаць аўтарскія экзэмпляры і бланкавую прадукцыю
можна ў п. 128 вуч. корп. № 5. Тэл.
219-78-14.